Алег Лойка
Нарадзіўся
ў сям'і фельчара. Бацька яго, Антон Цімафеевіч (1903-72), быў славутым на
ўсю вако-ліцу народным лекарам, а маці, Марыя Іванаўна (дзявочае прозвішча
Зубеня; 1906-76), займала-ся хатняй гаспадаркай. А. Лойка рана пачаў чытаць
і чытаў многа. У 1939 ён скончыў агульна-адукацыйную польскую школу, потым
вучыўся ў 2 і 3 класе рускай школы ў Слоніме. Пасля закан-чэння філалагічнага
факультэта БДУ (1953) А. Лойка застаўся ў аспірантуры. 3 1956 працуе на кафедры
беларускай літаратуры БДУ: з 1962 дацэнт, з 1971 прафесар, з 1985 загадчык
кафедры. 3 1990 дэкан філалагічнага факультэта. Член Рады СП Беларусі, Беларускага
камітэта сла-вістаў. Узнагароджаны ордэнам Дружбы наро-даў, медалямі, Ганаровымі
Граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Першы верш А. Лойкі "Святочным раннем" апублікаваны ў газеце "Літаратура
і мастацтва" (1.5.1951). Ён з'яўляецца аўтарам болыц дваццаці кніг паэзіі.
Іх адметная рыса - роздум над склада-насцямі жыцця, глыбокая вера ў чалавека,
захап-ленне прыгажосцю, дабром, гуманістычнай народ-най мараллю. Характар
яго лірычнага героя вызначаюць рамантычна-ўзнёслае светабачанне, грамадзянская
актыўнасць, аптымізм, імкненне да вышынь духоўнасці. Плённа распрацоўвае А.
Лойка ў сучаснай беларускай паэзіі жанр балады (кніга "Балады вайны і
міру"). Выдаў некалькі зборнікаў вершаў для дзяцей. Многія яго вершы
пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі А. Атаманавым, У. Буднікам,
Э. Зарыцкім, М. Пятрэнкам, Ю. Семянякам і інш. Плён А. Лойкі як літаратуразнаўца
і крытыка - больш за 450 публікацый, у т. л. 6 манаграфій, двухтомны падручнік
для філалагічных факультэтаў універсітэтаў рэспублікі "Гісторыя беларускай
літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд", у якіх ён даследуе праблемы беларускай
дакастрычніцкай і савецкай літаратуры, пытанні рэалізму і рамантызму, фалькларызму
паэзіі, заканамернасці развіцця беларускай лірыкі і эпасу, літаратурныя сувязі.
Ён аўтар раманаў-эсэ пра Я. Купалу (1982) і Ф. Скарыну (1989), якія выйшлі
ў папулярнай серыі "ЖЗЛ" - першых раманаў пра беларусаў у гэтай
серыі. Аўтар шматлікіх праблемных артыкулаў у выданнях Беларускай энцыклапедыі,
навуковы рэдактар энцыклапедыі "Янка Купала" (1986). 3 1965 ён кіруе
літаб'яднаннем "Узлёт" (склаў і адрэдагаваў зборнікі гэтага аб'яднання
"Узлёт", "Натхненне", "Універсітэт паэтычны",
"Вёсны", "Вусны", "Квадра" і інш.).
Як перакладчык выдаў зборнікі вершаў П. Верлена і Ё. В. Гётэ, перакладае на
беларускую мову вершы самых розных славянскіх і неславянскіх паэтаў. Жыве
ў Мінску.