Мікола Арочка
Ці можна забыць тую жудасную вайну, ці можна з сэрца вырваць кавалак таго часу, калі кожная пражытая гадзіна здавалася шчасцем. Не, не магчыма. Вось і зараз, у мірны час з душы паэта Міколы Арочкі л'ецца боль, л'ецца адчай, л'юцца невыносныя ўспаміны. Шмат часу прайшло пасля тых жудасных дзён, але ваенная лірыка займае вялікую частку з вершаў нашага паэта-земляка.
Мне
застаўся ўспамін -
З таго лета, калі
Пераможным паходам салдаты ішлі
Дзень і ноч.
Гады
не могуць выкінуць з памяці вялікі і надзвычай цяжкі подзвіг народа, які адстаяў
свабоду, гонар і незалежнасць, які знішчаў страшную, антычалавечную сілу -
фашызм.
У шматлікіх творах любой нацыянальнай літаратуры пра вайну знаходзім разважанні
пра тое, што ва ўмовах ліхалецця юнакі зарана станавіліся мужчынамі, сталымі,
вопытнымі, якія не аднойчы рызыкавалі жыццём, мужна цярпелі ўсялякія катаванні.
Юначы свет будучага пісьменніка, споўнены рамантычнымі лятункамі, планамі
на будучыню, далейшую вучобу, азмрочыўся вайной. Вопыт ваеннага юначтва ў
фарміраванні творчай асобы адыграў вялікую ролю. У вершы "Мой рэквіем"
паказаны цяжкія пачуцці юнака.
Матулі,
Вашы сыны не прапалі без вестак.
Вочы заплюшчу - і бачу іх кожнага ў твар!
Там, сярод лета,
З патухлым у зрэнках светам
Ляжыць у кустах, а на шчоках -
Крывавы пажар...
Хлапчом я стаяў каля іх,
Баязлівы, утрапёны.
Палохалі кроплі,
Што запякліся на лісціках траў.
Уверсе шумелі,
Спяваючы рэквіем, кроны,
І конік зялёны
Ля каскі на скрыпцы іграў...
Гляджу ў тое лета
-
І чуюся часам, як хворы:
Нямею, нібыта сцяна,
То задыхаюся ў сне...
Матулі,
Мы, іх пахаваўшы,
Не пахавалі памяці, гора.
Я вам пакажу іх магілы:
У сэрцы яны,
Ва мне.
Яшчэ адна задача, якую ставіў пісьменнік, гэта стварыць абагульненны вобраз вайны, адлюстраваць жыццё пад акупацыяй. Мікола Арочка бязлітасны ў сваім стаўленні да вайны. Ен бескампрамісны ў паказе цяжкасцей ваеннага часу, у адлюстраванні праўды ваеннага жыцця. У сваім творы "Балада пра няскошанае жыта" аўтар паказвае цяжкі ваенны побыт сялян.
За сялом адстрэльвалася
жыта.
Тое жыта ўсё было прашыта
Лютай незгаворлівасцю куль.
Сто - туды.
Адна - адтуль.
Косы - ў рукі!.. Гора
ваша, маткі,
Тупае пракосам... Шнэль! Хутчэй!..
Выглядаюць зорка аўтаматы
Упрытык з-за матчыных плячэй.
Шмат вершаў у Арочкі і пра партызан-падпольшчыкаў. Партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны стаў сапраўды ўсенародным. Мы сёння павінны быць удзячны тым. Хто набліжаў Перамогу, у тым ліку і партызанам. А яшчэ, пісьменнікам, якія для нас, дзяцей 21 стагоддзя, падарылі творы, напоўненныя горкай праўдай пра суровы ваенны час. Мікола Арочка расказвае нам пра мужных змагароў у вершах "Партызанскі пароль", "Партызанскі хутар", "Балада блакады", "Падпольшчыца".
Боль сручаных, ацёклых
рук,
Прадзетых пад сагнёныя калені -
Я знала, што пачэпяць вось на крук
Мяне на тым прасунутым між рук,
Бярозавым палене...
Але наш народ выстаяў гэтую навалу і дачакаўся Перамогу. Вярнуўся да мірнай працы і сам пісьменнік, ад ваенных будняў да ваеннай прозы. Прайшло многа часу, а раны не загойваліся ў яго сэрцы. У вершы "Перапахаванне" выліўся боль пісьменніка, які ён трымаў у сэрцыза тых, хто не дачакаўся мірных хвілін жыцця.
Раскопваем дол асцярожна,
Пясок разграбаем цішком.
Як сёння балюча трывожыў
Магільны іх брацкі дом.
Той дрм, дзе была дамоўкай
З шынялёў крывавых пасцель...
Мікола Арочка, майстар слова з вялікай псіхалагічнай дакладнасцю перадае нюансы вайны. Ён гнеўна асуджае яе, такую пачварную і жахлівую з'яву, што, па сутнасці, губіць чалавека не толькі фізічна, але і духоўна.