Сяргей Чыгрын
С.Чыгрын
нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. У 1974
годзе закончыў Хадзявіцкую няпоўную сярэднюю школу, а ў 1977 годзе - тэатральнае
аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча. Служыў у войску. У 1985 годзе
скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Жыве ў Слоніме, працуе
намеснікам галоўнага рэдактара "Газеты Слонімскай".
Першы верш "Свеціць сонейка" быў апублікаваны ў часопісе "Бярозка"
у 1975 годзе. Выступае ў беларускім і замжным друку не толькі як паэт, але
і як пераладчык, краязнавец і літаратуразнавец. На беларускую мову пераклаў
вершы французкіх паэтаў - Поля Элюара, Луізы Мішэль, Эжэна Пацье, Поля Верлена,
украінскіх паэтаў - Рыгора Елішэвіча, Валерыя Бойчанкі, Любові Пшанічнай і
іншых. Як краязнавец і літаратуразнавец апублікаваў сотні артыкулаў у якіх
даследаваў жыццёвы і творчы шлях Язэпа Стаброўскага, Тодара Лебяды, Сяргея
Хмры, Яна Пятроўскага, Гальяша Леўчыка, Міолы Шкялёнка і іншых дзечаў беларускай
літаратуры, гісторыі і культуры. А таксама шэраг артыкулаў, звязаных з гісторыяй
Слонімшчыны, беларускай эміграцыяй, літаратурнай Беласточчынай.
На беларускую мову пераклаў п'есы А.Хайта, К.Манье, Э.Успенскага, К.Гальдоні,
А.Астроўскага, С.Міхалкова, С.Пракоф'евай, Н.Абрамцавай, Г.Лабакіна, К.Папова
і іншых драматургаў. Многія спектаклі па іх п'есах пастаўлены на сцэне Слонімскага
беларускага драматычнага тэатра.
У 1993 годзе ў Слоніме выйшла з друку краязнаўчая кніжка Сяргея Чыгрына "Янка
Купала і Слонімшчына". Свет пабачылі таксама зборнікі паэзіі "Шчырая
Шчара"(1993) і "Горад без цябе"(1999). У Беластоку асобнымі
кнігамі выдаў літаратурную спадчыну Станіслава Грынкевіча, Франука Грышкевіча,
Уладыслав Казлоўшчыка пад назваю "Вяртанне да сваіх"(1999) і гістарычную
спадчыну Міколы Шкялёнка "Беларусь і суседзі"(2003).
Сяргей Чыгрын з'яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Міжнароднай
асацыяцыі беларусістаў.