Тэма Вялікай Айчыннай вайны

Наша работа - гэта невялікі уклад у святкаванне і умацаванне Вялікай перамогі. Мы працягваем падарожжа па залах нашага музея "Сэрца малой радзімы".
Усе вершы паэтаў аб'яднаны тэмай Вялікай Айчыннай вайны, але кожны паэт пісаў пра тое, што яму было бліжэй, пра тыя падзеі, тыя уражанні, перажыванні, якія непасрэдна звязаны з яго жыццем. Нягледзячы на суровы ваенны час, на тое, што сэрца паэта прагнула помсціць ворагу, вершы ваеннай пары - самай рознай тэматыкі. Гэта і рэальнае, трагічнае адлюстраванне падзей. Паэты паказалі вайну у яе штодзенным, суровым і мужным абліччы.

На ўсе жыцце хапіла мне вайны.
Яна не толькі вескі спапяліла,
На грудзі ціснула агнем двайным:
Гарачым полымем і едкім пылам.

Анатоль Іверс

Трэба было ўбачыць уласнымі вачыма руіны гарадоў, папялішчы спаленых весак, як абурэнне і гнеў назаўседы ўвайшлі ў сэрца паэта.
Таксама ў творчасці нашых паэтаў можна знайсці вершы пра ваеннае каханне:

Пісалі пісьмы на вайну дзяўчаты...
Ляці, ляці, трохкутнічак, шпарчэй!
Знайдзі салдата, абагрэй салдата
Пяшчотай незабыўнаю вачэй.
А як чыталі, каля сэрца грэлі,
Як грэліся крупінкамі любві!
І ў гэты міг нябёсы зноў сінелі,
Хаця зямля у агні была, у крыві...

Мікола Арочка

Вельмі важна , што ў той суровы час аўтара хвалявала і пачуцце кахання, якое дапамагала воіну змагацца і выстаяць.
У творчасці нашых паэтаў ёсць і героіка-патрыятычнае гучанне. Паэты у сваіх вершах услаўляюць воіна, чалавека высокай душы, які не шкадуе свайго жыцця дзеля Радзімы.

Кожны раз калі бяда,
Хлопцы абароняць -
Будуць немцаў аглядаць
Чорныя вароны.

І на захад, і на ўсход
Ад Дняпра, ад Немана
Славіць хлопцаў наш народ,
Наша песня помніць.

Валянцін Таўлай

Гэты хлопец - сімвал усіх солдат, партызанаў, падпольшчыкаў, хто, не шкадуючы свайго жыцця, выратаваў свет ад карычневай чумы.
Паэты пісалі пра вайну, не пісаць пра яе не маглі, гэта адчуваецца ў кожным вершы. Неабдымная тэма вайны цікавіла слонімскіх паэтаў у самых розных яе праявах.
Кожны чалавек нашай краіны павінен адчуваць усю значнасць гэтай вайны, гэтай перамогі і ніколі не забываць тых, каму мы сёння абавязаны спакойным жыццём, чыстым небам, манчымасцю вучыцца і працаваць.

Заключэнне

У час Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці беларус. З агульнай колькасці 9200 белпрускіх сел і весак, разбураных і спаленых гітлераўцамі за гады Вялікай Айчыннай вайны, 4885 было знішчана карнікамі.Поўнасцю, з усімі жахарамі, было знішчана 627.У Брэсцкай вобласці 111, у Гомельскай - 70, у Гродзенскай - 24, у Віцебскай - 222, у Мінскай - 92, у Магілеўскай - 108. З часткай насельніцтва было знішчана 4258 весак і сел. У Брэсцкай вобласці - 188, у Гомельскай - 879, у Гродзенскай - 74, у Віцебскай - 1902, у Мінскай - 537, у Магілеўскай - 673.
60 гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.Але і да гэтага часу пякучым болем адзываецца найцяжэйшая з войнаў у сэрцы кожнага чалавека.
Гудуць званы. Гудуць журботна і сурова. Гудуць над светлымі бярозавымі гаямі, над задуменнымі барамі Лагойшчыны, над Беларуссю, над усей зямлёю.
Хатынь... Тут жылі мірныя людзі, шчырыя працаўнікі. Любілі свае палі і лясы. Вырошчвалі збажыну і лен. Выхоўвалі дзяцей, радаваліся удачам і будавалі новае жыццё.
Вайна разбурыла ўсе мірныя планы, злавесным ценем навісла над кожнаю хатай.
Гудуць званы, звіняць званы. Звіняць журботна і сурова.
Мы не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей. Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых , хто змагаўся з ворагамі і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, - гэта значыць змагацца за мір. Гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі. І таму тэма Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца адной з важнейшых у беларускай літаратуры.


Дамашняя старонка

Хостинг от uCoz