Валянцін Таўлай

Я, Таўлай Валянцін Паўлавіч, нарадзіўся 26-1-1914 года (ст. ст.) у г. Баранавічы Бе-ларускай ССР, у сям'і служачага чыгункі.
Неўзабаве пасля акупацыі Заходняй Бела-русі польскімі панамі бацька быў звольнены з работы як "неблаганадзейны". У гэты ж час памерла мая маці.
Наша сям'я пасялілася ў роднай вёсцы баць-кі - у Рудаўцы Слонімскага раёна, дзе заняла-ся сельскай гаспадаркай на трох з паловай га зямлі.
У 1925 годзе, закончыўшы польскую пачат-ковую школу, я паступіў на падрыхтоўчы курс польскай вучыцельскай семінарыі ў г. Слоніме. Аднак на наступны год за нежаданне пры пера-пісу адмовіцца ад беларускай нацыянальнасці і запісацца палякам быў пазбаўлены стыпепдыі і вымушаны кінуць вучобу.
У 1927 годзе, пасля папярэдняй падрыхтоў-кі, паступаю ў 3-ці клас Вілепскай беларускай гімназіі. Да перыяду вучобы ў гімпазіі адносіцца пачатак маёй літаратурнай і грамадска-па-літычнай дзейнасці. 4-11-1928 года ў газеце "Сіла Працы" ("Снла Труда") № 2, органе рэ-валюцыйнага нацыянальна-вызваленчага руху Зах. Беларусі, з'яўляецца мой першы друкава-ны верш. Вясной таго ж года я ўступаю ў шэ-рагі падпольнага камсамола Заходняй Беларусі. У чэрвені м-цы камсамольская арганізацыя вы-дае на шапірографе маю паэму "Неперамож-ная" ("Непобеднмая"), прысвечаную ўзнікнен ню і разгрому панамі "Грамады" ', стотысячнай арганізацыі рэвалюцыйнага сялянства Заходняй Беларусі.
У 1929 годзе за ўдзел у кіраўніцтве студэнц-кай забастоўкай пратэсту супраць фашызацыі гімназіі быў выключаны са школы, выдадзены у рукі паліцыі і прымусова дастаўлены на вё-ку. па месцы жыхарства. У вёсцы разгарнуў камсамольскую работу, быў сакратаром РК КСМ ЗБ. У канцы 1929 г. быў у другі раз -рыштаваны і на гэты раз заключаньі ў турму, ;." якой праседзеў да суда амаль цэлы год. Гро-і енскі акруговы суд прыгаварыў мяне да 6 ме-:яцаў зняволення ўмоўна, як непаўналетняга. Пракурор абскардзіў прыгавор у Віленскі апеляцыйны суд, які павысіў пакараіше да 2 год. Знаходзячыся да разбору справы ў вышэйшай інстанцыі на волі, я не з'явіўся ні на суд,ні ў турму, але быў па рэкамендацыі Віленскага акружкома камсамола накіраваны ЦК КПЗБ у кастрычніку 1930 г. у БССР для атрымання належнай падрыхтоўкі да далейшай рэвалюцыйнай і літаратурнай дзейнасці.
Я пасяліўся ў г. Мінску, працаваў у рэдакцыі газеты "Звязда" і вучыўся на вячэрнім курсе газетпага аддзялення літфака БДУ, а таксама займаўся літаратурай, друкаваў свае творыў газетах і часопісах і быў прыняты вясною 1931 года ў члены БелАПП.
У самым канцы 1932 года мяне адклікаюць у распараджэнне ЦК КПЗБ і, прыняўшы ў члены рабочай партыі, накіроўваюць на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. Прыбыўшы на месца, працую першы час членам цэнтральнай рэдакцыі КПЗБ, якая змяшчалася ў г. Варшаве. Пасля - рэдактарам легальнага рэвалюцыйнага органа "Беларуская газета" ў Вільні і прадстайніком ЦК партыі ў кіраўніцтве Цэнтральна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі. М. ін. я арганізаваў і правёў у снежні 1933 года першую канферэнцыю рэвалюцыйных пісьменнікаў Заходняй Беларусі і падрыхтаваў да друку першы літаратурны часопіс "Літаратурная старонка".
У пачатку 1934 года, на шляху ў Мінск, на б. польска-савецкай граніцы, быў арыштаваны і зноў пасаджаны ў турму. Пасля двух з паловай год следства адбыўся судовы палітычны працэс групы рэвалюцыйных пісьменнікаў і журналістаў, у выніку якога я быў прыгавораны да 8 год турмы. Сядзеў у розных турмах Заходняй Беларусі. Знаходзячыся ў зняволенні, я ўвесь час прымаў актыўны ўдзел у прапагандысцкай і літаратурнай рабоце паміж палітвязняў. М. ін. правіў і быў членам рэдкалегіі літаратурнага штомесячніка камеры палітвязняў віленскай турмы Лукішкі пад назвай "Краты" ("Решеткн"), які выдаваўся толькі ў рукапіснай форме.
22 верасня 1939 года мяне, які знаходзіўся ў той час у гродзенскай турме, вызваліла Чырвоная Армія. Ад вызвалення з турмы да пачатку Айчыннай вайны жыў у г. Лідзе, куды пераехала ўся наша сям'я. Працаваў літработнікам гарадской газеты "Уперад" ("Вперед"), сумяшчаў газетную работу з літаратурнай. Друкаваўся ў розных газетах і часопісах. 4 лютага 1941 года быў прыняты ў члены ССП...
Раптоўны напад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў адрэзаў шляхі эвакуацыі, і я апынуўся ла тэрыторыі, часова акупаванай ворагам. Не-каторы час хаваўся ў Лідзе і ваколіцах, але неўзабаве, з-за небяспекі, накіраваўся ў Навагруд-скі раёп, дзе сумесна з другімі сябрамі пачаў групаваць савецкіх патрыётаў у мэтах узаемадапамогі і арганізацыі барацьбы супраць нямецкіх акупантаў. Пачыпаючы з вясны 1942 года да капца акупацыі працаваў спачатку сувязным партызанскага атрада ім. Катоўскага (брыгада ім. Дзяржынскага Баранавіцкай в-бласці), а пасля - па спецзаданнях. Пісаў і друкаваў у партызанскіх выдапнях.
23 верасня 1943 года, знаходзячыся праездам у Лідзе, у бацькі, які ў сувязі з забойствам у Мінску генерал-камісара Кубе падпаў пад рэпрэсіўны арышт, я трапіў са ўсёю сям'ёю ў турму, сядзеў месяц і вызваліўся толькі з-за выпадковасці арышту, подкупу і інш. дапамозе з боку сяброў. Бацька і некаторыя другія члены сям'і былі вывезены і знішчаны ў лагеры смер-ці Асвенцім.
Пасля вызвалення Беларускай ССР Чырво-най Арміяй працаваў з ліпеня 1944 года па лю-ты 1945 года адказным сакратаром Навагруд-. кан раённай газеты "Звязда". У снежні 1945 г. быў адазваны ЦК КП(б)Б у Мінск і накіраваны на работу ў Літаратурны музей Янкі Купалы . якасці старшага навуковага супрацоўніка : намесніка дырэктара. Разам з работай у музеі лрацягваю літаратурную дзейнасць, пішу і дру-куюся ў газетах і часопісах. Здаў у Дзяржвыдат БОСР кнігу вершаў.

Хостинг от uCoz